22 верасня

21.09.2021 

Шаноўныя, сераду, 22 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы італьянскага выканаўцы, піяніста, паэта і кампазітара Паала Контэ;
- у 02:00 – інструментальныя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – песні ў выкананні творчых дуэтаў Таццяны Рузавінай і Сяргея Таюшава, Вадзіма Мулермана і Веранікі Кругловай, Нэлі Багуслаўскай і Ізмаіла Капланава;
- у 09:00 – запісы Андрэа Бачэлі, Віргіліуса Нарэйкі, мелодыі Сяргея Пракоф'ева;
- у 11:00 і 20:30 – новыя старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы літоўскага тэнара Віргіліуса Нарэйкі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Білі Экстайна і яго аркестра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з мастацтвазнаўцам Мікалаем Паграноўскім. Госць у студыі – мастак Леанід Хобатаў;
- у 13:05 і 21:10 – песні з рэпертуару спевака, кінаакцёра і рэжысёра Дзіна Рыда;
- у 13:30 - “Духоўная спадчына”: праваслаўе на Глыбоччыне;
- у 14:05 – музыка Фрэнка Чэрчыля і Яўгена Глебава;
- у 14:15 і 23:00 – раман Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і ў 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Piano Covers Club from I'm In Records;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч;
- у 15:15 – рамансы на вершы Максіма Багдановіча, Віктара Стрыжака, Янкі Купалы і Алея Гаруна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з новымі старонкамі казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: выступленне Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сяргея Прытыцкага да 25-годдзя ўз'яднання Беларусі;
- у 17:30 – творы мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;
- у 19:00 – "Канцэртная зала";
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як Вожык навыперадкі з Зайцам бегаў”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: даследчык музыкі Якаб Штэлін;
- у 23:30 – запісы Ірыны Багушэўскай.
У праграме магчымы змены.