НЦСМ прымае заяўкі канцэпцый беларускага павільёна на 59-м Венецыянскім біенале

21.09.2021

Да 24 верасня Міністэрства культуры і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прымаюць прапановы канцэпцый беларускага павільёна на 59-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва, якое пройдзе ў 2022 годзе. Падзея мусіла адбыцца сёлета, але яе перанеслі з-за пандэміі. Гаворыць дырэктар НЦСМ Сяргей Крыштаповіч.

Дэвіз чарговага біенале – "The Milk of Dreams". Так называецца дзіцячая кніга брытанска-мексіканскай мастачкі-сюррэалісткі Леаноры Карынгтан (1917-2011). У кнізе творца апісвае чароўны свет, жыццё ў якім увесь час пераасэнсоўваецца праз прызму ўяўлення, кожны можа змяніцца і стаць кімсьці або чымсьці іншым. Выстава павінна адправіць гледача ў падарожжа праз метамарфозы цела і азначэння чалавечнасці. У цэнтры ўвагі біенале – тры тэмы: целы і іх метамарфозы, адносіны людзей і тэхналогій, сувязь паміж целамі і Зямлёй.

Фота: artcenter.by