Графічны Віцебск – у творах Алены Чуйковай

22.09.2021

У віцебскай Ратушы адкрыта выстава малюнкаў Алены Чуйковай “Графічны настрой”. Работы выкананыя ў тэхніцы прамысловай графікі. Архітэктурныя помнікі, гарадскія пейзажы, жыццё месцічаў. Такі знаёмы і такі новы Віцебск. Аўтар дае магчымасць кожнаму стварыць свой вобраз горада над Дзвіной. А яшчэ мастачка зрабіла інтэрактыўнае палатно, каб ахвотныя маглі праверыць свае веды пра старажытны Віцебск. Дарэчы, з гэтага і палатна і пачаўся праект. Слова – Алене Чуйковай.

Аўтар актыўна ўдзельнічае ў выставах і конкурсах. У віцебскай Ратушы гэта першая персанальная выстава выкладчыцы Дзіцячай мастацкай школы №1. Гаворыць намеснік дырэктара па навуцы абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў.

Выставы адкрыта да 10 кастрычніка.

Фота: vitvesti.by