27 верасня ў эфіры: літаратурная прэм'ера

24.09.2021 

У панядзелак, 27 верасня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы легенды амерыканскай эстрады Фрэнка Сінатры;

- у 06:10 – творчасць Стынга;

- у 09:00 – музыку Пятра Чайкоўскага, Мацея Радзівіла, Джорджа Гершвіна і запісы Алега Анофрыева;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;

- у 11:30 – рамансы Аляксандра Варламава;

- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – дырэктар Музея горада Мінска Галіна Ладзісава;

- у 13:05 і 21.10 – песні з рэпертуару Алівіі Ньютан-Джон;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк Яна Цьерсэна да фільма “Амелі”;

- у 14:15 і 23:00 – ПРЭМ'ЕРУ: першыя старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Марыя Лін Шнайдэр;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: расстройства харчовых паводзін;

- у 15:15 – Трэцяя і Чацвёртая сімфоніі Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;

- у 17:30 – Гнасіены і Гімнапедыі Эрыка Саці;

- у 19:00 – мексіканскі гурт Sanida Gala Negro;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: аўстралійскі кампазітар і піяніст Люк Говард;

- у 23:30 – “Поры года ў Буэнас-Айрэсе” Астара П'яцолы

У праграме магчымы змены.