Скульптуры Ігара Кашкурэвіча ў дворыку Саюза мастакоў

28.09.2021

Арт-праект Ігара Кашкурэвіча “Размова з духам каменю” паказаны ў дворыку Беларускага саюза мастакоў. Увазе гледачоў – скульптуры, вобразы якіх падказаў сам матэрыял. Аўтар асцярожна пераствараў пароду і надаваў ёй характар. Задача творцы – пры дапамозе разцоў перакласці пасланне валуноў на зразумелую гледачу мову. Расказвае Ігар Кашкурэвіч.

Ігар Кашкурэвіч адным з першых у 1990-я гады пачаў ладзіць перформансы і ствараць інсталяцыі. Мастака памятаюць як харызматычнага творцу, які мог утрымаць увагу гледачоў некалькі гадзін. Пазней аўтар адышоў ад працэсуальнага мастацтва і вярнуўся да больш традыцыйнай творчасці. Працягвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Фота: minsknews.by