28.09.2021
Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна праз два гады адзначыць 345-годдзе. Зараз там вядуцца маштабныя аднаўленчыя і рэканструкцыйныя работы. Абнаўлення святыня чакала амаль дзве сотні гадоў, з таго моманту, як у 1866-м яе пераасвяцілі. "Увесь гэты час храм дзейнічаў, але ў паўразбураным стане", ‒ расказала метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама Наталля Селівончык.
Царква ‒ гэта ўсё, што засталося ад некалі вялікага манастыра. Аб'ект унесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны і з'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.
Фота: probelarus.by