30 верасня: госця эфіру – удзельніца Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Наста Глушко

29.09.2021 

Чацвер, 30 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы гурта Electric Light Orchestra;

- у 02:00 – фартэпіянныя творы Марыса Равэля;

- у 06:10 – запісы амерыканскіх зорак канца 1930-40-х гг.;

- у 09:00 – мелодыі Георга Фрыдрыха Гендэля, Вольфганга Амадэя Моцарта і Ёзэфа Гайдна;

- у 11:00 і 20:30 – гістарычны раман Івана Шамякіна «Вялікая княгіня» чытае заслужаны артыст РБ Ігар Лапцінскі;

- у 11:30 – "У свеце музыкі";

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: аркестр Глена Мілера;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – удзельніца Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Наста Глушко;

- у 13:05 і 21.10 – запісы Пелагеі;

- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянская скрыпачка і кампазітар Лаура Масота;

- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;

- у 15:15 – інструментальная музыка Беларусі 17-18 стст.;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з прэм'ерай казкі Уладзіміра Васько "Дахавік Казік";

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: вершы Тодара Кляшторнага;

- у 17:30 – італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі;

- у 19:00 – інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра шэрую зайчыху”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: Уладзімір Кандрусевіч;

- у 23:30 – запісы Анастэйшы.

У праграме магчымы змены.