"Восеньскі марафон" – прэм'ера ў Брэсцкім тэатры лялек

30.09.2021

Брэсцкі тэатр лялек запрашае на першую прэм’еру новага сезона. Гэта пастаноўка для дарослых Восеньскі марафон па матывах вядомага кінасцэнарыя Аляксандра Валодзіна. Рэжысёр спектакля Руслан Кудашоў – галоўны рэжысёр Вялікага тэатра лялек у Санкт-Пецярбургу. Як даўно супрацоўнічае з брэсцкай установай, расказвае сам творца.

Руслан Кудашоў паставіў у Брэсцкім тэатры лялек спектаклі па творах Льва Талстога, Андрэя Платонава, Васіля Быкава. Аляксандра Валодзіна, па словах пастаноўшчыка, таксама можна аднесці да ліку класікаў. “Восеньскі марафон”, які прэзентуюць гледачу заўтра, – гэта новае лялечнае прачытанне класічнай гісторыі. Галоўны герой Бузыкін – запатрабаваны спецыяліст, але ў той жа час вельмі нерашучы чалавек, які разрываецца паміж жонкай і палюбоўніцай, прынцыпамі і жалем, абавязкамі і жаданнямі. Ён бяжыць бясконцы марафон, у якім імкнецца адпавядаць жаданням іншых людзей. Расказвае рэжысёр.

Фота: facebook.com