Міжнародны дзеень музыкі на канале "Культура"

01.10.2021 

Пятніцу, 1 кастрычніка, Міжнародны дзень музыкі, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы Селін Дыён;

- у 02:00 – сімфаньеты Алесандра Скарлаці;

- у 06:10 – песні ў выкананні Грэйс Джонс;

- 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі віяланчэліст і кампазітар Гаспар Клаус;

- у 09:00 – мелодыі Яўгена Глебава, Андрэя Мдывані, Людвіга ван Бетховена і Яна Давіда Голанда;

- у 11:00 і 20:30 – гістарычны раман Івана Шамякіна «Вялікая княгіня» чытае заслужаны артыст РБ Ігар Лапцінскі;

- у 11:30 – праграмныя п’есы Яна Сібеліуса для аркестра;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: вакаліст Джымі Скот;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком;

- у 13:05 і 21:10 – падборка да Міжнароднага дня музыкі;

- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”фрагменты сарсуэлы “Дочкі Зеведэя” і оперы “Поргі і Бес”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”;

- у 15:15 – творы Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова і Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Уладзіміра Васько "Дахавік Казік";

- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі”;

- у 17:30 – Канцэрт №3 для фартэпіяна з аркестрам соль мінор Ігнаца Мошэлеса;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА! Сюіта “Пелеас і Мелізанда” кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Лятучае дрэва”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: Дзмітрый Хварастоўскі выконвае фрагменты опер Пятра Чайкоўскага;

- у 23:30 – запісы Маі Крысталінскай.

У праграме магчымы змены.