5 кастрычніка: пераклад як форма творчасці

04.10.2021 

У аўторак, 5 кастрычніка, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы спявачкі Доны Самер;
- у 02:00 – творы ў выкананні балгарскага ансамбля “Дзікая рака” і чэшскай групы “Дацуку”;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі з рэпертуару Валерыя Сюткіна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народнай артысткай Беларусі Таццянай Мархель, песні ў выкананні Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Кэтрын Джэнкінс;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Куці Уільямс;
- у 8:30 і 23:30 – фартэпіянную музыку Уладзіміра Рэбікава;
- у 09:00 – мелодыі Валерыя Гаўрыліна, запісы Людмілы Філатавай і Сяргея Скрыпкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Івана Шамякіна “Вялікая княгіня”;
- у 11:30 – запісы Ганны Нятрэбка, Беверлі Сілз, Мікалая Геды;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Пераклад як форма творчасці”;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць амерыканскага кампазітара і дырыжора Леанарда Бернстайна;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – творы Аляксандра Гулая, Сяргея Янковіча і Аляксандра Навахроста;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:30 – творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як дыназаўрык стаў жырафам”;
- у 22:15 – музыку праекта “Кінутыя цацкі”.
У праграме магчымы змены.