04.10.2021
Да 85-годдзя Генадзя Бураўкіна, класіка нашай літаратуры, паэта, журналіста, дыпламата, аднаго з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага літаратурнага пакалення ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры сёння будзе ўрачыста адкрыта выстава “Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет”. Там прадстаўлены цікавыя матэрыялы з фондаў музея, перададзеныя жонкай паэта Юліяй Якаўлеўнай, а таксама выстаўку ўпрыгожаць скульптурныя работы Эдуарда Астафʼева. Расказвае загадчык аддзела музея Вольга Гулева.
Генадзь Бураўкін шмат напісаў для дзяцей. “Гэта выдатныя вершы і казкі”, - адзначыў галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі.
Фота: wikiwand.com