Дакументы Нюрнбергскага працэсу і прадметы з нацысцкіх канцлагераў экспануюць на выставе музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

07.10.2021

Дакументы Нюрнбергскага працэсу і прадметы з нацысцкіх канцлагераў прадстаўляюць на выставе "Нюрнбергскі набат. Без тэрміну даўнасці", якая адкрылася 6 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы для праекта прадастаўлены Дзяржаўным цэнтральным музеем сучаснай гісторыі Расіі, Расійскім дзяржаўным архівам сацыяльна-палітычнай гісторыі, Архівам знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Галерэяй Мамантава. На выставе - больш за 200 унікальных экспанатаў, большасць з якіх будзе дэмантсравацца ў Беларусі ўпершыню, расказаў намеснік загадчыка адзела навукова-асветніцкай работы музея сучаснай гісторыі Расіі Аляксандр Фралоў.

Фота: dailysabah.com