8 кастрычніка: госця эфіру –мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна

07.10.2021 

Пятніцу, 8 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Стыві Уандэра;
- у 02:00 – творы Эдварда Грыга;
- у 06:10 – песні ў выкананні англійскага спевака Джо Кокера;
- у 07:05 і 14:05 – песні з кіно на словы Марыны Цвятаевай;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з народнай артысткай СССР Стэфаніяй Станютай;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць берлінскага кампазітара Lambert;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Шырлі Хорн;
- у 08:30 і 23:30 – архіўныя запісы Ізабэлы Юр’евай;
- у 09:00 – мелодыі Міхала Клеафаса Агінскага, Фелікса Мендэльсона, Жоржа Бізэ, Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – Пяты “Брандэнбургскі” канцэрт Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру –мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна;
- у 13:05 і 21:10 – песні на вершы Марыны Цвятаевай;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Аптычнае мастацтва”;
- у 15:15 – п’есы Яўгена Грышмана для аркестра;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – “Музычныя нарысы” для фартэпіяна Міхаіла Глінкі;
- у 19:00 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Рамяство даражэй за золата”;
- у 22:15 – Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева.
У праграме магчымы змены.