11 кастрычніка: госць студыі – старшыня Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі

08.10.2021 

У панядзелак, 11 кастрычніка, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі амерыканскіх кампазітараў-аранжыроўшчыкаў і музыкантаў;
- у 06:10 – творчасць Поля Робсана;
- у 07:05 і 14:05 – песні з кіно на вершы Марыны Цвятаевай;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагменты перадачы да 75-годдзя Марыі Захарэвіч, радыёпастаноўку “Ці правы Дон Кіхот” і санату № 4 для фартэпіяна Яўгена Голубева;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Федэрыка Альбанэзэ;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы джазавай спявачкі Крыс Конар;
- у 08:30 і 23:30 – інструментальныя сюіты Клода Дэбюсі;
- у 09:00 – запісы Лучана Павароці і Генадзя Фофанава, музыку Міхаіла Ельскага, Луіджы Бакерыні;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – скрыпічныя п’есы Пабла Сарасатэ;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – старшыня Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі;

- у 13:05 і 21.10 – творчасць дуэта Таццяны Рузавінай і Сяргея Таюшава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – творы Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Уладзіміра Каськова “Дахавік Казік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – вальсы аўстрыйскага кампазітара Ёзэфа Ланера;
- у 19:00 – запісы канадскай спявачкі Мелісы Лаво, а таксама трыа “Творна” (Германія);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Жабкі і чарапаха”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: шведскі кампазітар, музыкант Бэні Андэрсан;
У праграме магчымы змены.