12 кастрычніка ў эфіры

11.10.2021

У аўторак, 12 кастрычніка, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – песні ў выкананні Тоні Бэнета і Эрла Хайнса;
- у 02:00 – запісы бельгійскага гітарыста Квенціна Дзюжардзіна;
- у 06:10 – мелодыі папулярнай эстрады з рэпертуару Сафіі Ратару і Анне Вескі;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Андрэя Пятрова, Анатоля Лепіна, Ціхана Хрэннікава;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з паэтам, журналістам Сяргеем Панізнікам, апавяданне Васіля Быкава “Кошка і мышка”;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Рэнэ Абры;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Стэнлі Цёранцін;
- у 8:30 і 23:30 – фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта;
- у 09:00 – мелодыі Георгія Свірыдава, Ёзэфа Гайдна, творы невядомага польскага аўтара XVIII стагоддзя са зборніка Ядвігі Дэчгульскай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Лучана Павароці;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “На хвалі часу, у плыні жыцця” (да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”);
- у 13:05 і 21:10 – падборку лепшых запісаў Лучана Павароці;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – песні Юрыя Семянякі і Ігара Лучанка ў выкананні артыстаў Расіі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:30 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра кедр, елку і сасну”;
- у 22:15 – музыку нямецкага кампазітара Фолькера Бертэльмана.

У праграме магчымы змены.