14 кастрычніка: Таццяна Сівец

Чацвер, 14 кастрычніка, Дзень маці, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – фрагменты мюзікла Grease;
- у 02:00 – запісы аркестра Глена Мілера;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Джо Дасэна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент перадачы пра ўвасабленне спадчыны Уладзіміра Караткевіча, грэчаская народная казка “Залаты дубчык”, музыка Крыстафа Глюка;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць дацкага кампазітара Еспера Кюда;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Тутс Цілеманс;
- у 08:30 і 23:30 – запісы Кліфа Рычарда;
- у 09:00 – музыка Радзівона Шчадрына, Іаганеса Брамса, Антоніа Вівальдзі, запісы Сяргея Франкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – Трэцяя “Англійская” сюіта Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменніца Таццяна Сівец;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць Кліфа Рычарда;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”: адрасы БДУ;
- у 15:15 – песенная класіка Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:30 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – творы кампазітара Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра жабяня Квыш-Квыш” (частка 1);
- у 22:15 – творчасць Імы Сумак.
У праграме магчымы змены.