Прэм’ерны спектакль “Хамсін” адкрый юбілейны сезон Новага драматычнага тэатра

18.10.2021

Новы драматычны тэатр пачаў свой юбілейны, 30-ты сезон, які праходзіць пад дэвізам “Скрозь час”. Гэта гісторыя ўстановы, пераемнасць пакаленняў, асобы, што ўнеслі важкі ўклад у яго развіццё. Адкрыўся сезон прэм’ерным спектаклем “Хамсін” - філасофскай, псіхалагічнай рапсодыяй. Гэта спалучэнне розных навэл, аб’яднаных адной тэмай - неабходнасці спачування прымірэння і спагады адно да аднаго. Увогуле, новы сезон у тэатры абяцае быць багатым на прэм’еры і яркія імпрэзы. Пра яго адметнасці расказаў галоўны рэжысёр Новага драматычнага тэатра Сяргей Кулікоўскі.

Фота - http://newtheatre.by