19 кастрычніка ў нашым эфіры

У аўторак, 19 кастрычніка, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – песні амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – запісы піяніста Уладзіміра Горавіца;
- у 06:10 – мелодыі дыска-групы Boney M;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Генадзя Гладкова, Юрыя Антонава і Сяргея Бельцюкова;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з народным мастаком Беларусі Васілём Шаранговічам і апавяданне Цёткі “Асеннія лісты”;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: сучасны японскі джаз і выканаўца Хіромі;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканская джазавая спявачка і піяністка Кармэн Макрэй;
- у 8:30 і 23:30 – трыа “Думкі” кампазітара Антаніна Дворжака;
- у 09:00 – мелодыі Арама Хачатурана, Джакама Пучыні, Крыстафа Глюка і Яна Сібеліуса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Памяці Міхася Мушынскага;
- у 13:05 і 21:10 – песні пра восень;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Дзень Іспанідад;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Рачныя прыгоды”;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;
- у 21:00 – “Вячэрнія казкі” “Качан капусты”, “Агонь, вада і гонар”;
- у 22:15 – музыку японскага кампазітара Ясусі Яшыда.
У праграме магчымы змены.