Канцэртная праграма "Парадоксы" адбудзецца ў межах выставы "Тулуз Латрэк. Страсці па Мулен Руж"

21.10.2021

У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працягваецца выстава "Тулуз Латрэк. Страсці па Мулен Руж". Экспазіцыя суправаджаецца інфармацыйнымі стэндамі, якія дапамогуць бліжэй пазнаёміцца з драматычным лёсам мастака і яго неардынарнай творчасцю. Дарэчы, заўтра ў межах выставы адбудзецца канцэртная праграма "Парадоксы" "Музычнай гасцёўні" Таццяны Старчанка, якая будзе адпавядаць пэўнай атмасферы выставачнага праекта. Вось што аб праграме выступлення расказала мастацкі кіраўнік гасцёўні Таццяна Старчанка.

Фота - philharmonic.by