22 кастрычніка: канцэрт Мантсерат Кабалье ў Вялікім тэатры Беларусі

Пятніцу, 22 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы італьянскага саксафаніста і аранжыроўшчыка Фауста Папеці;
- у 02:00 – музыка Ферэнца Ліста;
- у 06:10 – замежныя песні, папулярныя ў 1960–1970 гады;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 07:20 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра творчасць народнай артысткі Беларусі Алімпіяды Шах-Парон;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка Джэймса Ньютана Ховарда;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага спевака і паэта Джона Хендрыкса;
- у 08:30 і 23:30 – запісы Севярына Краеўскага;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – фартэпіянны канцэрт Аляксандра Скрабіна;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Да 85-годдзя Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;
- у 13:05 і 21:10 – раннія запісы італьянскага выканаўцы Раберціна Ларэці;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Карла Орфа”;
- у 15:15 – песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – Канцэрт для скрыпкі з аркестрам Рэ мажор Ігара Стравінскага;
- у 19:00 – творы Каміля Сен-Санса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пуховая падушка”;
- у 22:15 – першае аддзяленне канцэрта Мантсерат Кабалье ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У праграме магчымы змены.