25 кастрычніка: вынікі Бібліятэчнага кангрэса

У панядзелак, 25 кастрычніка, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Эдзіт Піяф;
- у 04:00 – навелы Навума Гальпяровіча;
- у 06:10 – творчасць канадскага спевака і кампазітара Гордана Лайтфута;
- у 07:05 і 14:05 – саўндтрэк да мастацкай стужкі “Прывід” Джэры Цукера;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: кампазіцыю паводле вершаў Міхася Башлакова, фрагмент радыёспектакля “Чалавек, які вельмі любіў літаратуру”, музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – кампазіцыі французскага кампазітара і піяніста Максана Сіра;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы італа-амерыканскага спевака, трубача Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
- у 08:30 і 23:30 – запісы кларнетыста Леапольда Улаха;
- у 09:00 – музыку Войцэха Длугарая, Міхаіла Глінкі, Іагана Стаміца, Тамаза Альбіноні;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Андрэа Бачэлі, Надзеі Губскай, Ларысы Штанько і Васіля Мінгалёва;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць Сяргея Белікава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: цялесна-арыентаваная тэрапія (працяг);
- у 15:15 – фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – творы нямецкага кампазітара, піяніста Макса Рэгера;
- у 19:00 – запісы шведскіх музыкантаў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Сярэбраны алень” (частка 2);
- у 22:15 – “Музычны вечар”: паўднёвакарэйскі піяніст і кампазітар Лі Ру Ма.

У праграме магчымы змены.