26 кастрычніка: у гасцях "ДНК" - Ксенія Галецкая

У аўторак, 26 кастрычніка, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – запісы ансамбляў “Карпатыя” і “Аркестр Лівіа Маросіна”;
- у 06:10 – мелодыі легендарнага брытанскага калектыву Smokie;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае Мікалай Карачанцаў;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: апавяданне Цёткі “Асеннія лісты” і архіўнае інтэрв’ю з народным мастаком Беларусі Васілём Шаранговічам;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Хіромі;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Артур Прайсак;
- у 8:30 і 23:30 – сімфонію № 25 соль мінор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 09:00 – мелодыі Дамініка Скарлаці, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Штрауса, Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Івана Краснадубскага, Любові Казарноўскай, Сяргея Лемешава;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай”;
- у 13:05 і 21:10 – песні амерыканскай выканаўцы Махаліі Джэксан;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: народны акадэмічны хор украінскай песні “Крыніца”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – творы айчынных кампазітараў Алега Хадоскі, Віктара Помазава, Галіны Гарэлавай, Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, у гасцях – пераможца міжнароднага конкурсу вакалу Sanremo Junior Ксенія Галецкая; а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – шэдэўры Пятра Чайкоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра цуда-мастака і блакітную вежу”;
- у 22:15 – музыку амерыканскага кампазітара і піяніста Дасціна О’Халарана.

У праграме магчымы змены.