29 rкастрычніка ў эфіры: загадчык кафедры журфака БДУ Алеся Кузьмінава

Пятніцу, 29 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыс Райскага;
- у 02:00 – уверцюра “Леанора № 3” Людвіга ван Бетховена і Другі фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – запісы артыстаў савецкай эстрады;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Георгія Фірціча;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра творчасць актрысы, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Людмілы Былінскай;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка канадскага кампазітара Стэфана Мочыа;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Сэма Кука;
- у 08:30 і 23:30 – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Мі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 09:00 – творы Сяргея Рахманінава, Антоніа Вівальдзі, Андрэя Мдывані, запісы Любові Казарноўскай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Святланы Данілюк;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ Алеся Кузьмінава;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць брытанскага музыканта Крыса Нормана;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Мінімалізм у музыцы”;
- у 15:15 – творы Дзмітрыя Смольскага, Віктара Войціка, Ларысы Сімаковіч;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – Саната для флейты, альта і арфы Клода Дэбюсі і Фантазія для флейты і арфы Каміля Сен-Санса;
- у 19:00 – аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра маладога княжыча” (частка 2);
- у 22:15 – другое аддзяленне канцэрта Мантсерат Кабалье ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У праграме магчымы змены.