Выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча

01.11.2021

Выстава да стагоддзя Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Паказана невялікая частка калекцыі, якая пасля падзелу ўстановы трапіла ў Мінск. Гэта прадметы археалогіі і этнаграфіі, баністыка і нумізматыка, творы выяўленчага мастацтва. Расказвае куратар экспазіцыі Дзмітрый Моніч.

Фота - artmuseum.by