2 лістапада ў нашым эфіры

У аўторак, 2 лістапада, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні Ціны Цёрнер;
- у 02:00 – запісы японскай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 06:10 – песенныя кампазіцыі Давіда Тухманава;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент араторыі Георга Фрыдрыха Гендэля “Саламон”, гаворку Элеаноры Язерскай з кампазітарам Ціханам Хрэннікавым, фрагмент радыёпастаноўкі “Недаростак” паводле Дзяніса Фанвізіна;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Анвар Бархам;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”;
- у 8:30 і 23:30 – творы для гітары Хаакіна Радрыга і Маўра Джуліяні;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі Іаганеса Брамса, Міхаэля Гайдна і іншых кампазітараў;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Франка Карэлі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы”;
- у 13:05 і 21:10 – творы паэта-песенніка Міхаіла Пляцкоўскага;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – творы айчынных кампазітараў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”; а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – творы нямецкага кампазітара Іагана Пахельбеля;
- у 19:00 – канцэрт гітарыста Паўла Кухты, запісаны ў Белдзяржфілармоніі ў 2010 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – музыку ў выкананні ансамбля “Четыре, тридцать третьих” пад кіраўніцтвам Аляксея Айгі.
У праграме магчымы змены.