3 лістапада ў эфіры

02.11.2021 

Шаноўныя, сераду, 3 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – спевы Джо Дасэна;
- у 02:00 – запісы італьянскіх груп Bonifica Emiliana Veneta i Abnoba;
- у 06:10 – песні ў выкананні Карэла Гота;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты мюзікла “Шклянка вады” Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: спецыяльны выпуск да 139-й гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ізраільскага піяніста Авішая Коэна;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Мэла Тармэ;
- у 8:30 і 23:30 – камерныя творы Марыса Равэля;
- у 09:00 – музыка Фрыдэрыка Шапэна, Яўгена Глебава, Людвіга ван Бетховена, а таксама запісы Людмілы Колас;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Беверлі Сілз, Марыі Калас, ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:05 і 21:10 – песенная творчасць Аляксандра Градскага;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – паэт Алесь Бараноўскі;
- у 15:15 – музыка Андрэя Мдывані, Уладзіміра Алоўнікава, Алега Хадоскі (да дня нараджэння Якуба Коласа);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – музыка французскага кампазітара Жана Філіпа Рамо;
- у 19:00 – запісы малдаўскіх і шатландскіх артыстаў;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Сінявочка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Міколы Равенскага, Анатоля Багатырова.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.