4 лістапада ў эфіры

04.11.2021 

Чацвер, 4 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскіх свінгавых піяністаў;
- у 02:00 – запісы групы Ollabelle;
- у 06:10 – кампазіцыі славутага аркестра Глена Мілера;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з тэлефільма “Зялёныя фрэгаты”, а таксама музыка з кінастужкі “Хросны бацька”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: балады Васіля Макарэвіча, фрагмент спектакля “Верачка” паводле Андрэя Макаёнка, музыка Нясвіжскага замка ХVIII стагоддзя;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка піяніста-імправізатара з Нарвегіі Ветле Наро;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Ната “Кінга” Коўла;
- у 08:30 і 23:30 – творы брытанскага кампазітара Альберта Кетэлбі;
- у 09:00 – музыка Вольфганга Амадэя Моцарта, Генры Пёрсела і Аляксандра Друкта, запісы Паўла Лісіцыяна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Ніны Аўдошынай, Ірыны Журынай, Мантсерат Кабалье;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру –кераміст Вольга Жарнасек;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Ігара Талькова;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – мелодыі Уладзіміра Кандрусевіча, Ігара Паліводы, Уладзіміра Кур’яна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – струнны квартэт № 5 “Жаваранак” і фартэпіянная саната Рэ мажор Ёзэфа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ў маі 2007 года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – творчасць Мадэста Мусаргскага.
У праграме магчымы змены.