5 лістапада: старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Алёна Машчонак

04.11.2021 

Пятніцу, 5 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы англійскага спевака Пітэра Гэбрыэла;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – творчасць Роя Орбісана;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з народным артыстам Беларусі Барысам Луцэнкам;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: піяніст, кампазітар Шын Джыха;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс 1961 года;
- у 08:30 і 23:30 – творы брытанскага кампазітара, дырыжора і піяніста Альберта Кетэлбі;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 10:05 – паўтор праекта для дзяцей “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 4 лістапада;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Алёна Машчонак;
- у 13:05 і 21:10 – спевы канадца Браяна Адамса;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Эйтара Віла-Лобаса”;
- у 15:15 – “Музыка беларускіх кампазітараў”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – Канцэрт для габоя з аркестрам Іагана Крысціяна Баха;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вэбера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – запісы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
У праграме магчымы змены.