Выхадныя 6-7 лістапада

05.11.2021 

Сябры, у суботу, 6 лістапада, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы ірландска-нарвежскага дуэта Secret Garden і саксафаніста Стэна Гетца;
- у 02:00 – “Пастаральная” сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – музыка савецкага кампазітара Яўгена Голубева;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: жыціе апостала Іакава;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Аляксея Русецкага;
- у 08:15 – мелодыі Антона Рубінштэйна і Пятра Чайкоўскага;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: сарамлівасць, сціпласць і сацыяфобія;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёпастаноўкі “Міколка-Паравоз” паводле Міхася Лынькова;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: калейдаскоп падзей;
- у 11:30 – арыі з опер у выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ніны Казловай;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: выкладчык баяна Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Пётр Забелаў;
- у 13:00 – “Музычная студыя” – да 100-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР Віктара Роўды;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Louvre, а таксама песенная калекцыя Пэры Кома;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: спевакі з вёскі Дуброва Лельчыцкага раёна, запісы музыкантаў Гродзеншчыны;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Кацярына Гельцэр;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Вярцінскі;
- у 19:00 – святочны канцэрт у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, запісаны ў студзені 2020 года;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Вячэрні сеанс”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Яблык”;
- у 21:10 – песні да Сусветнага дня мужчын;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “На тое яно і каханне…” па аднайменным апавяданні Віктара Логінава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Неба”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 7 лістапада, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы французскіх эстрадных зорак Іва Мантана і Мірэй Мацье;
- у 06:10 – творы кампазітара Сяргея Пракоф’ева;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Аляксея Русецкага (працяг);
- у 08:15 – аркестравую музыку Рыхарда Вагнера;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёпастаноўкі “Міколка-Паравоз” паводле Міхася Лынькова і інсцэніраваную казку Шарля Перо “Чырвоная шапачка”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Сірыя і Егіпет;
- у 11:30 – творы Людвіга ван Бетховена і Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт камернага ансамбля Capella Academica Wien, запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з харэографам Міколам Козенкам;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: вулічныя музыканты;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – пісьменніца, краязнаўца Таццяна Канапацкая;
- у 17:30 – фрагменты “Літургіі Святога Іаана Залатавуста” Сяргея Рахманінава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Вярцінскі (працяг);
- у 19:00 – аперэту Барыса Аляксандрава “Вяселле ў Малінаўцы”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ганада Чарказяна “Джын-А” ў перакладзе Уладзіміра Марука;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Тры разумныя галавы”;
- у 21:10 – творчасць Генадзя Бялова;
- у 21:30 – другую частку радыёспектакля “На тое яно і каханне…” па апавяданні Віктара Логінава;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: французскі кампазітар Арцюр Анегер.
У праграме магчымы змены.