8 лістапада: намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар

05.11.2021 

У панядзелак, 8 лістапада, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: запісы англійскага музыканта Пітэра Гэбрыэля;
- у 04:00 – апавяданне Ганада Чарказяна “Джын-А” ў перакладзе Уладзіміра Марука;
- у 06:10 – творчасць Вахтанга Кікабідзэ;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з “Зорных войнаў” Джорджа Лукаса;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны запіс з удзелам кампазітара Дзмітрыя Кабалеўскага, апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Карней – мышыная смерць”, “Юнацкую сімфонію” Яўгена Глебава;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – кампазіцыі ў выкананні Cinema and Game Music Orchestra;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы Дораці Донеган 1957 года;
- у 08:30 і 23:30 – запісы габаіста Хайнца Холігера;
- у 09:00 – музыку Радзівона Шчадрына і Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – харавыя канцэрты Дзмітрыя Бартнянскага;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар;
- у 13:05 і 21.10 – творчасць Стаса Наміна;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: сарамлівасць, сціпласць і сацыяфобія (працяг);
- у 15:15 – інструментальныя канцэрты Генрыха Вагнера і Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – Канцэрт № 29 мі мінор для скрыпкі з аркестрам Джавані Батыста Віёці;
- у 19:00 – запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даўнс;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Дзень нарад
жэння лесу”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Фабрыцыа Патэрліні.
У праграме магчымы змены.