Новая праграма ўнікальнага праекта "Video Game Symphony"

10.11.2021

Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі падрыхтаваў новую праграму ўнікальнага праекта "Video Game Symphony". Выступленне адбудзецца заўтра ў канцэртнай зале "Мінск". На думку музычных крытыкаў, журналістаў і блогераў гейм-супольнасцей, праект стаў музычным адкрыццём для Беларусі. Гэта першы і адзіны ў нашай краіне канцэрт, для якога былі спецыяльна створаны аранжыроўкі музыкі з камп'ютарных гульняў для сімфанічнага аркестра і хору. На сцэне будуць выступаць каля 100 артыстаў і музыкантаў. Расказвае арганізатар праекта Андрэй Сіраштан.

Фота - sb.by