"Царская нявеста" да юбілею заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Алега Мельнікава

11.11.2021

Сёлета свой юбілей, а таксама 35–ці годдзе творчай дзейнасці адзначае вядомы выканаўца, саліст Вялікага тэатра Беларусі, заслужаны артыст нашай краіны, лаўрэат міжнародных конкурсаў, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" Алег Мельнікаў. Сёння ў тэатры да юбілею вядомага выканаўцы пакажуць спектакль Рымскага-Корсакава "Царская нявеста", у якой прыме ўдзел і сам юбіляр. Алег Мельнікаў – адзін з яркіх артыстаў Вялікага тэатра Беларусі. Яго непаўторны тэмбр, глыбіня і насычанасць голасу, акцёрская харызма не пакідае абыякавымі аматараў оперы.
Алег Мельнікаў шмат гадоў працуе ў тэатры і за гэты час стварыў галерэю цудоўных сцэнічных вобразаў, якія палюбіліся гледачам.

Фота - olegmelnikov.by