11 лістапада: паэтэса Іна Фралова

10.11.2021 

Чацвер, 11 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – запісы аркестра “Ронда Венецыяна”;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бельгійскага гітарыста Франсіса Гоі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент перадачы “Дзецям аб музыцы”, казка Максіма Танка “Пра мядзведзя”, музыка Іагана Себасцьяна Баха;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музыка брытанскага кампазітара Джона Опстада;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”;
- у 08:30 і 23:30 – фрагмент “Касмічнай оперы” Дыдзье Маруані;
- у 09:00 – выбраная музычная класіка;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – сімфанічная паэма Ферэнца Ліста “Прэлюды”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – паэтэса Іна Фралова;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Ірыны Багушэўскай;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – вакальна-сімфанічныя творы Сяргея Бельцюкова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – “Марская сімфонія” Ральфа Вона-Уільямса;
- у 19:00 – опера Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Залатая ракавінка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.