Літаратурная прэм’ера на канале “Культура”. 15 лістапада ў праграме “Літаратурная анталогія” пачнецца чытанне твора класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”.

11.12.2021 

Сёлета культурная грамадскасць адзначае 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага. Продкі пісьменніка паходзілі з мясцін паблізу цяперашняга раённага цэнтра Іванава Брэсцкай вобласці. У сярэдняй школе палескай вёскі Дастоева дзейнічае музей імя Фёдара Дастаеўскага, ідэяй стварэння якога было адкрыццё малавядомых старонак з гісторыі роду класіка.

Канал “Культура” вырашыў адзначыць юбілей рускага пісьменніка з беларускімі каранямі зваротам да аднаго з яго яркіх твораў, што раскрывае філасофію пакалення, рысы свайго часу і пытанні чалавечых узаемаадносін, актуальнасць якіх з гадамі не страчваецца.

Агучваць старонкі рамана “Злачынства і пакаранне” перад мікрафонам будзе рэжысёр і акцёр Беларускага радыё Алег Вінярскі.
“Літаратурная анталогія” выходзіць на канале “Культура” з панядзелка да пятніцы ў 14:15 і 23:00. Выпускі праграмы таксама змяшчаюцца ў аўдыяархіве на сайце www.radiokultura.by.

 

Ілюстрацыя: twitter.com/planet360info