15.11.2021
Сёння свой юбілей - 70 гадоў - святкуе вядомы даследчык нашай класічнай вакальнай спадчыны Віктар Скорабагатаў. Менавіта з яго імем звязаны цыкл канцэртаў "Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVII-XX стагоддзяў". Гэта цудоўны спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі нашай краіны, які шмат гадоў свайго творчага жыцця аддаў служэнню Вялікаму тэатру Беларусі. Расказвае Віктар Скорабагатаў.
Фота - belarus.by