16 лістапада ў эфіры

У аўторак, 16 лістапада, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творчасць калектыву Brooklyn Dreams;

- у 02:00 – музыку Алесандра Скарлаці;

- у 06:10 – мелодыі старой папулярнай эстрады;

- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Ігара Карнелюка да серыяла “Бандыцкі Пецярбург”;

- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны запіс з удзелам народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава;

- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць беларускага музыканта Міхаіла Оргіша;

- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Эдзі Дэвіса 1958 года;

- у 8:30 і 23:30 – Канцэрт для аргана, аркестра і літаўр Франсіса Пуленка;

- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі Ёзэфа Гайдна, Фрыдэрыка Шапэна, Яўгена Глебава, а таксама запісы Уладзіміра Экнадыёсава;

- у 11:00 і 20:30 –  старонкі твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;

- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Любові Каспорскай, Лучана Павароці, Ірыны Архіпавай;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Праект Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па гісторыі партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны”;

- у 13:05 і 21:10 – запісы народнага артыста Расіі і Украіны Аляксандра Малініна;

- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Сербія і Славенія;

- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 15:15 – п’есы для аркестра народных інструментаў Андрэя Мдывані;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Радыёпартацыя”; а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;

- у 17:30 – “Рамантычную” сімфонію Антона Брукнера;

- у 19:00 – санаты для мандаліны і клавесіна Даменіка Скарлаці;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 22:15 – запісы грэчаскага кампазітара, піяніста і аранжыроўшчыка Яні Хрысамаліса.

У праграме магчымы змены.