17 лістапада ў эфіры

Шаноўныя, сераду, 17 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

- у 00:04 – музыка Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – старонкі балета Андрэя Эшпая “Ангара”;
- у 06:10 – песні ў выкананні класіка французскага шансона Сальваторэ Адамо;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Леў Шварц;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з тэатразнаўцам Уладзімірам Няфёдам;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Макс Рыхтэр;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Гранта Грына і яго групы 1962 года;
- у 8:30 і 23:30 – мелодыі фільма “Адам жэніцца з Евай”;
- у 09:00 – музыка Марыса Равэля, Іагана Себасцьяна Баха, Антоніа Салера, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Уладзіміра Атлантава, Святланы Варгузавай;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці студыі – мастацтвазнаўца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч і мастак Андрэй Басалыга;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць канадскага спевака і кампазітара Гордана Лайтфута;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Крыштаповіч і ўдава мастака Андрэя Плясанава Галіна Плясанава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – пісьменнік Анатоль Зэкаў;
- у 15:15 – запісы Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – Трыа для кларнета, віяланчэлі і фартэпіяна ля мінор, опус 114, Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – канцэрт шведскага ансамбля Partiet, а таксама запісы амерыканскай групы Vanaver Caravan;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Сіняя світа налева пашыта”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты оперы Яна Давіда Голанда “Агатка”.


У праграме магчымы змены.