18 лістапада ў нашым эфіры

Чацвер, 18 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – музыка Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: браты Пакрас;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўныя запісы Беларускага радыё;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – музычныя творы з альбома “Закінуты горад” нямецкага кампазітара Фолькера Бертэльмана;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканец Кевін Махогані;
- у 08:30 і 23:30 – мелодыі Ніна Роты да фільмаў Федэрыка Феліні;
- у 09:00 – выбраная музычная класіка Вольфганга Амадэя Моцарта, Міхаіла Іпалітава-Іванава, Алега Залётнева, Георгія Свірыдава, Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Людвіга ван Бетховена;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Тыніса Мягі;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”;
- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 –“Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Венсана-празарліўца”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева (памяці спевака).
У праграме магчымы змены.