18.11.2021
Пятніцу, 19 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:00 – запісы Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – фартэпіянныя творы Роберта Шумана;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Б’яджа Антаначы;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Ян Фрэнкель;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўнае інтэрв’ю з доктарам мастацтвазнаўства Юліяй Чурко;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ёхан Гунар Ёхансан;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Уіліса Джэксана і яго групы 1965 года;
- у 08:30 і 23:30 – запісы джаз-аркестра Аляксандра Варламава;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Міхала Клеафаса Агінскага, Пятра Чайкоўскага і Франсіса Пуленка;
- у 10:05 – паўтор праекта для дзяцей “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 18 лістапада;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – саліст ансамбля “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі Валянцін Кірыленка;
- у 13:05 і 21:10 – запісы французскай поп-спявачкі Аманды Лір;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Фрыды Кала”;
- у 15:15 – песні народнага артыста СССР Ігара Лучанка ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – фрагменты струннага квартэта № 2 Пятра Чайкоўскага;
- у 19:00 – аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Раеўскай.
У праграме магчымы змены.