19.11.2021
21 лістапада ў зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт пад назвай "Хор, як лёс" у гонар стагоддзя народнага артыста Савецкага Саюза прафесара Віктара Роўды, які збярэ многіх харавых дырыжораў краіны. У канцэрце прымаюць удзел Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі і хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Ініцыятар праекта Інеса Міхайлаўна Бадзяка.
Фота - belta.by