Фільм Олівера Стоўна пра першага прэзідэнта Казахстана пакажуць у Мінску

24.11.2021

Сёння на кінафестывалі "Лістапад" прэзентуюць новы фільм Олівера Стоўна "Гісторыя залатога чалавека". Стужка заснавана на інтэрв’ю з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Ён падзяліўся з рэжысёрам успамінамі пра дзяцінства і сталенне, распад Савецкага Саюза і першыя гады незалежнасці яго рэспублікі. Еўрапейская прэм’ера дакументальнай карціны адбылася ў кастрычніку на Рымскім кінафестывалі. Сёння ў сталічным кінатэатры "Масква" запланаваны спецыяльны паказ стужкі. Расказвае генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.

Фота - aif.ru