26 лістапада

25.11.2021 

Пятніцу, 26 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:00 – запісы “Рамантычнай калекцыі” ў выкананні замежных артыстаў 1960–1980 гадоў;
- у 02:00 – інструментальныя творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 06:10 – творчасць амерыканскага джазавага трубача Луі Армстранга;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: спевы народнага артыста СССР Вячаслава Нявіннага;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўныя матэрыялы Беларускага радыё;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: “Гульня ў кальмара”;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эерса;
- у 08:30 і 23:30 – запісы танцавальнага аркестра Ёзефа Вобрубы;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Франсіска Тарэгі, Пятра Чайкоўскага, Бенджаміна Брытэна;
- у 10:05 – паўтор праекта для дзяцей “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 25 лістапада;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – фрагмент Першай сімфоніі Сяргея Рахманінава;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – калекцыянер, дырэктар фабрыкі цацак Андрэй Бягун;
- у 13:05 і 21:10 – запісы Ціны Цёрнер;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Мастацтва на асфальце”;
- у 15:15 – скрыпічныя творы Пятра Падкавырава, Генрыха Вагнера і Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Аксаны Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – творы нямецка-дацкага кампазітара і піяніста Фрыдрыха Кулаў;
- у 19:00 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як з’явілася бульба ў Башкірыі”;
- у 22:15 – музыка Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, Пятра Чайкоўскага і Сяргея Пракоф’ева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.