28 лістапада

26.11.2021 

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 28 лістапада, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы грузінскай групы Bani Hill Band;
- у 06:10 – віяланчэльныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Генадзя Пашкова (працяг);
- у 08:15 – запісы народнага артыста Савецкага Саюза Мсціслава Растраповіча;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку спектакля “Вершнік без галавы” паводле Томаса Майна Рыда;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Палесціна і Егіпет;
- у 11:30 – інструментальныя п’есы Эйтара Віла-Лобаса;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, запісы Art Ensemble of Chicago;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу са сталічным гарманістам Уладзімірам Ганчаровым;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Лошыцкая сядзіба;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Ягор Конеў;
- у 17:30 – творы Мадэста Мусаргскага;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандра Пахмутава;
- у 19:00 – заключныя дзеі оперы “Трубадур” Джузэпэ Вердзі;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Ганада Чарказяна ў перакладзе Уладзіміра Марука;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць савецкай і грузінскай спявачкі Ірмы Сахадзэ;
- у 21:30 – радыёверсію спектакля “Машэка” паводле Віталя Вольскага (да 95-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: ансамбль Affetti Strumentali.
У праграме магчымы змены.