Рэспубліканскі круглы стол “Сучасная беларуская аўдыяКУЛЬТУРА ва ўмовах цывілізацыйных выклікаў” пройдзе 17–18 лютага 2022

30.11.2021 

Факультэт журналістыкі БДУ сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь 17–18 лютага 2022 г. праводзіць Рэспубліканскі круглы стол “Сучасная беларуская аўдыяКУЛЬТУРА ва ўмовах цывілізацыйных выклікаў”, прысвечаны 20-годдзю канала “Культура” Беларускага радыё. 

Мэта круглага стала: асэнсаванне ролі канала “Культура” ў развіцці нацыянальнай ідэнтычнасці і духоўных асноў беларускага грамадства; абагульненне творчага вопыту, тэхнічных і тэхналагічных магчымасцей аўдыякультуры Рэспублікі Беларусь у кантэксце сучаснага цывілізацыйнага развіцця.

Задачы круглага стала: 1) стымуляваць і ўмацаваць міждысцыплінарныя і міжуніверсітэцкія сувязі выкладчыкаў, спецыялістаў-практыкаў па актуальных пытаннях аўдыякультуры, а таксама аспірантаў, саіскальнікаў, студэнтаў, выпускнікоў; 2) даследаваць і абагульніць творчы вопыт канала “Культура” Беларускага радыё; 3) разгледзіць асаблівасці развіцця нацыянальнай аўдыякультуры ў кантэксце сучасных цывілізацыйных праблем; 4) ініцыяваць дыялог выкладчыкаў і практыкаў радыёжурналістыкі з мэтай павышэння практыкаарыентаванасці пры падрыхтоўцы спецыялістаў, вывучэння патрэб рынку працы, карэкціроўкі адукацыйных праграм у залежнасці ад рэальных патрэб працадаўцаў.

У межах мерапрыемства плануюцца дыскусійныя пляцоўкі, выставы і майстар-класы. 

Рабочыя мовы круглага стала – беларуская і руская. 

Тэматыка круглага стала:

·Нацыянальная радыёжурналістыка ў развіцці сучаснага інфармацыйнага грамадства.

·Захаванне нацыянальнай самабытнасці сродкамі аўдыяэфіру.

·Радыёканал “Культура”: гістарычная рэтраспектыва і сучасныя трэнды. 

·Каштоўнасна-сэнсавае значэнне радыёканала “Культура” ў нацыяльнай медыяпрасторы. 

·Тэматычна-жанравы дыяпазон інфармацыйнага кантэнту радыёканала “Культура”.

·Спецыфіка прамых эфіраў радыёканала “Культура”.

·Роля літаратурна-мастацкага сегмента радыёканала “Культура” ў выхаванні культурнай асобы і развіцці нацыянальнай культуры. 

·Творчая лабараторыя радыйнага журналіста. 

·Медыяасветніцкі патэнцыял беларускай радыёжурналістыкі. 

·Сучасныя метады даследавання аўдыякамунікацыі. 

 

Для выдання матэрыялаў канферэнцыі просім у тэрмін да 17 снежня 2021 г. на адрес alesiakuzminova@gmail.com (з копіяй на sayenkova@gmail.com) даслаць заяўку і артыкул (да 5 стр., інтэрвал – 1,5, абзац – 1,25) у электронным варыянце ў рэдактары Word (шрыфт Times New Roman, кегль 12). 

У заяўцы неабходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоную ступень і званне (пры наяўнасці), месца працы, адрас, кантактны тэлефон і электронную скрыню. Просім таксама паведаміць пра форму ўдзелу ў круглым стале (вочная/завочная).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць даклады, дасланыя пасля пазначанага тэрміну і якія не адпавядаюць тэматыцы мерапрыемства ці патрабаванням па афармленні. 

Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, факультэт журналістыкі БДУ, аргкамітэт круглага стала «Сучасная беларуская аўдыяКУЛЬТУРА ва ўмовах цывілізаваных выклікаў», (каб. 329 – кафедра тэлебачання і радыёвяшчання; каб. 319 – кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі). Кантактныя тэлефоны: Тэл.:   +375-17-259-70-23; +375-17-259-70-93. Факс:  +375-17-259-74-00. 

E-mail: sayenkova@gmail.com; alesiakuzminova@gmail.com