2 снежня ў эфіры

01.12.2021

Чацвер, 2 снежня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць брытанскага спевака Рода Сцюарта;
- у 02:00 – музыка Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – запісы Юрыя Антонава;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Эдуарда Арцем’ева;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма пра творчасць Адама Міцкевіча;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома “Дарагі містар Сінатра” джазавага аркестра Клэйтана – Хэмільтона і Джона Пірацэлі;
- у 08:30 і 23:30 – запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;
- у 09:00 – музыка Адольфа Адана, Джаакіна Расіні ў транскрыпцыі Ферэнца Ліста, запісы Веранікі Прадзед;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – фрагмент канцэрта для скрыпкі, фартэпіяна і струннага квартэта Эрнеста Шасона;
- у 12:30 і ў 18:30 – першы выпуск спецыяльнага сумеснага з Нацыянальным мастацкім музеем праекта “Дыялогі пра культуру: Перадзвіжнікі” (у межах выставачнага праекта “Перадзвіжнікі. Рэалізм. Асвета. Бізнес”);
- у 13:05 і 21.10 – спевы Марыі Калас;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – вакальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка” з вершамі Міколы Чарняўскага, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі аповесці Паўла Місько “З кім ісці ў разведку”;
- у 17:30 – Concerti Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – творы кампазітара Георга Філіпа Тэлемана;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Страшыдла для снегавіка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць Франца Ёзэфа Гайдна.
У праграме магчымы змены.