09.12.2021
150 гадоў таму мастакі Масквы і Пецярбурга заснавалі Таварыства перасоўных выстаў, якое праіснавала больш за паўстагоддзя. Пад знакам юбілею ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава "Перадзвіжнікі. Рэалізм. Асвета. Бізнес". Канал "Культура" сумесна з музеем ладзіць спецыяльны праект "Дыялогі пра культуру: Перадзвіжнікі". У яго праграму ўключаны радыёсустрэчы з навуковымі супрацоўнікамі музея і экскурсаводамі. Як адзначыла куратар выставы, старшы навуковы супрацоўнік установы Алёна Машчонак, вы даведаецеся з чаго пачалося Таварыства, хто стаяў ля яго вытокаў і якія мастакі — сёння сусветна вядомыя — выстаўлялі свае працы на перасоўных гастрольных выставах.
Фота - artmuseum.by