10.12.2021
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 12 снежня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы скрыпача Іегуды Мянухіна;
- у 06:10 – творы Мікалая Мяскоўскага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міколы Мятліцкага (працяг);
- у 08:15 – музыку класіка айчыннай кампазітарскай школы Яўгена Цікоцкага;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёінсцэніроўку «Чэмпіёны другога “В””;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Марока і Ірак;
- у 11:30 – Гран Па Людвіга Мінкуса з балета “Пахіта”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: Мінскі міжнародны Калядны оперны форум;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Модэрн Джаз Квартэта”;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з этнакультуролагам Галінай Кутыровай-Чубаля;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Трактаразаводскі пасёлак;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Рагнед Малахоўскі;
- у 17:30 – Баладу соль мінор Эдварда Грыга;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Эдуард Хіль;
- у 19:00 – другое аддзяленне Гала-канцэрта “Маладыя галасы сусветнай оперы”, які адбыўся ў снежні 2019 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ірыны Шорац “Ноч. Дзень. Ноч”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Вочы бачаць, а зуб не бярэ”;
- у 21:10 – музычныя творы Уладзіміра Шаінскага;
- у 21:30 – радыёспектакль “Мая радня” паводле рамана Алеся Савіцкага “Жанчына” ;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Марсель Уормс.
У праграме магчымы змены.