10.12.2021
У панядзелак, 13 снежня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 06:10 – музычныя творы пра зіму;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з дзіцячага фільма “Без сям’і”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў, прысвечаны жыццю і творчасці Івана Мележа;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць амерыканскага кампазітара Леслі Барбера;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы амерыканскага джазавага піяніста і кампазітара Тэлоніуса Монка;
- у 08:30 і 23:30 – першую і другую часткі Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана;
- у 09:00 – запісы Віргіліуса Нарэйкі, мелодыі Мечыслава Карловіча і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – творы Каміля Сен-Санса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 13:05 і 21.10 – “Любімыя мелодыі”: Людміла Сенчына;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: як перажыць расставанне;
- у 15:15 – інструментальную музыку Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “З кім ісці ў разведку”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – запісы іранскага спевака і гітарыста Шахіна Наджафі і спевака і гітарыста з Германіі Вольфганга Рыка;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра прыгоды сяброў”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: шведскі музыкант Дэвід Венгрэн.
У праграме магчымы змены.