У суботу, 18 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”

17.12.2021 

Сябры, у суботу, 18 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Катарыны Валентэ і Бобі Ві;
- у 02:00 – мелодыі Бенджаміна Брытэна;
- у 06:10 – творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Мікалай Цудатворац;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міхася Башлакова;
- у 08:15 – музыка Іагана Штрауса;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: як пазбавіцца ад шкодных звычак;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая дзея музычнага радыёспектакля “Чароўнае крэсіва” паводле Ханса Крысціяна Андэрсана;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Казахстан;
- у 11:30 – музыка ў выкананні Таццяны Старчанка і размова з піяністкай;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: акардэаністка Наталля Шах;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: Уладзімір Шэліхін;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля кантратэнара Філіпа Жарускі, а таксама запісы Дэборы Кокс;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: сустрэча з музыкантамі ансамбля “Вярэнька” з вёскі Стахава і фальклорнага гурта “Журавушка” Ямінскага сельскага Дома культуры;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольга Янум;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Рэната Скота, Джымі Лівайн;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Алег Лундстрэм і яго аркестр;
- у 19:00 – першае аддзяленне Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы (запіс 2019 года з Вялікага тэатра Беларусі);
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Сафрона Данілава “Двое”;
- у 21:00 – вячэрняя “Зімовая казка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Юрыя Нікуліна;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Смех лангусты” паводле Джона Марэла;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Кветкі: гіяцынт”.
У праграме магчымы змены.