У нядзелю, 19 снежня, прапануем

17.12.2021 

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 19 снежня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
- у 06:10 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міхася Башлакова (працяг);
- у 08:15 – музыку Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку музычнай радыёпастаноўкі “Чароўнае крэсіва” паводле Ханса Крысціяна Андэрсана і беларускую народную казку “Яблынька”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Ангола і Нігерыя;
- у 11:30 – скрыпічныя п’есы Ёзефа Сука;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: пра оперу “Самсон і Даліла” ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама праграму Даяны Рыўз;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з мастаком і спявачкай Марыяй Аднадворцавай;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Дом пісьменнікаў і навукоўцаў;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – пісьменніца Алёна Беланожка;
- у 17:30 – творы Рэйнгольда Гліэра;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Эдзіт Піяф;
- у 19:00 – другое аддзяленне Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы (запіс 2019 года з Вялікага тэатра Беларусі);
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Ганада Чарказяна ў перакладзе Уладзіміра Марука;
- у 21:00 – вячэрнюю “Зімовую казку” (частку 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Эдзіт Піяф;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Смех лангусты” паводле Джона Марэла;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: харавую музыку ў выкананні Шведскага радыёхору.
У праграме магчымы змены.